Умные вопросы
Войти
Регистрация
Помогите! Срочно нужна характеристика к произведению М. Стральцова "на чацвёртым годзе вайны" и "Сена на асвальце"
Нужна характеристика к произведению М. Стральцова "на чацвёртым годзе вайны" и "Сена на асвальце"
11 года
назад
от
Алена***
1 ответ
▲
▼
0
голосов
Было гэта на чацвертым годзе вайны. Бабуля - высахлая, з учарнелым ад работы і старасці тварам - адсцябала матузамі малога ўнука за тое, што пабшчыпаў, не дачакаўшыся вячэры, акрайчык ацеслівага, спечанага з бульбы і ячменных шароек хлеба.
Малы не заплакаў, толькі не сваім голасам войкнуў, калі, уцякаючы ад матузоў, хацеў падшыцца пад ложак, - на хаду перадумаў нечага, разгубіўся, і тут яго дагнала, апошні раз балюча сцебанула старая.
Маці таўкла ў хаце проса; яна ўсё бачыла, і калі сын, разгубіўшыся, зыркаў па хаце здзічэлымі, спалоханымі вачамі, ёй здалося, што ён глядзіць на яе, моліць спагады, літасці, моліць заступіцца, і ў яе тады перавярнулася ўсё нутро, і яна падумала, што і сама часам гэтак жа сцябала малога, і цяпер пашкадавала, што рабіла гэтак.
Сын жа кінуўся ад ложка да дзвярэй, з усяе сілы ціснуў рукамі на клямку, біў у дзверы нагамі: маці бачыла, як дрыжаў у яго збялелы падбародак, як захліпаўся сын ад першых, крыўдлівых і роспачных слёз.
Моцна заплакаў ён ужо на двары.
І ёй тады, калі яна пачула гэты ягоны плач, чамусьці стала лягчэй, нібыта яна сама заплакала і ёй прыйшла са слязьмі палёгка.
Яна глянула на хату, на старую, што нечага мітусілася ў хаце, і больш за ўсё яе ўразіў свякроўчын твар - спустошаны і нейкі пакутліва нямы. І яна зразумела, што старая цяпер таксама шкадуе малога і што мітусіцца яна можа таму, што не ведае, куды ёй цяпер дзець матузы і што рабіць са сваімі рукамі.
І яна, маці, не стала глядзець на старую і знарок моцна загрукала таўкачом у ступе.
А старой і сапраўды было не па сабе. Яна не хацела, каб гэта заўважыла нявестка, і хутчэй пайшла з хаты.
Худы, як дошка, парсюк, што нудзіўся ля ганка, адразу ж кінуўся да яе на двары: яна крыкнула на яго, адпіхнула нагой - парсюк зласліва рохкнуў, патрухаў назад да ганка і, нудзячыся, пачаў торкаць лычом у сонечныя дзверы. «І гэты хоча есці, - падумала яна. - А дзе ж ты на ўсіх возьмеш? Няхай яно ўсё спрахне. » Яна злавалася і, зазлаваўшы, адчула раптам, што ёй няма чаго рабіць на двары. Але не хацелася вяртацца ў хату, і яна пайшла ў агарод.
11 года
назад
от
Ник Ник
Связанные вопросы
1
ответ
Каким сопротивлением обладает вольтметр измеряющий постоянное напряжение если на конденсаторе ноль вольт ?
3 месяцев
назад
от
m00dy jesus
1
ответ
По его теории вселенная не бесконечна
2 года
назад
от
Виктор Бирак
6
ответов
Отличается ли уровень радиации старых мобильных телефонов от новых? Если да - то насколько сильно ?
12 года
назад
от
Юра Гибков